Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV-першай паловы XVI ст
Груша А.І.
Мінск: Беларуская навука, 2006. — 215 с.Манаграфія Аляксандра Іванавіча Грушы прысвечана канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. На падставе шырокага кола крыніц разгледжаны функцыі, структура, персанал, асаблівасці працы і кампетэнцыя канцылярыі Вялікага княства Літоўскага — установы, у нетрах якой узніклі кнігі Метрыкі ВКЛ і мноства актаў, што з’яўляюцца сёння аднымі з асноўных гістарычных крыніц. Увага канцэнтруецца на маладаследаваных і дыскусійных праблемах гісторыі ўстановы.